Што можна ўбачыць у віртуальным музеі КДБ?
На сайце Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі запрацаваў віртуальны музей.
Экспанаты музея КДБ распавядаюць пра гісторыю Беларусі часоў Полацкага княства, Вялікага Княства Літоўскга, Рэчы Паспалітай, Расейскай імперыі ды СССР.
Большая частка музея прысвечана спецслужбам савецкага перыяду.
Тым не менш на сценах музея знайшлося месца выявам: герба „Пагоня”, Стэфана Баторыя, Льва Сапегі, Кастуся Каліноўскага, Ігната Грынявіцкага, Міхала Вітушкі ды інш.
Асобная экспазіцыя прысвечана пасляваеннаму антысавецкаму руху на тэрыторыі Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя