У Гародні з аўтамабіляў і матацыклаў выбудавалі контур Беларусі



У „пабудове” контуру прынялі ўдзел больш за 140 аўтамабіляў і 15 матацыклаў.

Акцыю падтрымалі і ў ДАІ: спецаўтамабілі з пробліскавымі маячкамі пазначылі на велізарным контуры Менск і абласныя цэнтры, паведамляе БЕЛТА.

„Актыўныя аўтамабілісты горада ў другі раз праводзяць падобную акцыю. У мінулым годзе мы сталі ў сняжынку з 72 машын. Цяпер паўтараем флэшмоб у больш шырокім фармаце. Усе будуюць сняжынкі, ялінкі, фігуркі снегавікоў, а мы вырашылі стварыць блізкі і зразумелы кожнаму беларусу сімвал”, – распавёў адзін з арганізатараў акцыі Міхаіл Кунцэвіч.

Фігуру будавалі ў поўнай цемры. Гэтая акцыя стала своеасаблівым віншаваннем з Новым годам ад аўтамабілістаў Гародні для ўсіх жыхароў краіны.