Вясковая зіма: раней і цяпер – рэпартаж Алесі Лугавой



Што ні кажыце, а зіма больш адчуваецца за горадам. Не вычышчаюць там кожны міліметр снегу дворнікі, не лётае у шэрагу па 10 машын снегаачышчальная тэхніка. Да таго ж за горадам папросту халадней. Нават цяпер, не кажучы ўжо пра часы, калі пра глабальнае пацяпленне ніхто не чуў.