Кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў ужо вылучаныя больш як 7,7 тыс. чалавек
Кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў па стане на 27 снежня вылучана 7.727 чалавек, паведамляе сайт Цэнтральнай выбарчай камісіі.
Усяго ў акруговыя выбарчыя камісіі паступіла 7.984 камплекты дакументаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты. Адным суб’ектам вылучана 7.472 чалавекі, у тым ліку грамадзянамі шляхам збору подпісаў — 5.344 чалавекі, працоўнымі калектывамі — 2.003, палітычнымі партыямі — 125. Двума суб’ектамі вылучаліся 253 чалавекі, трыма суб’ектамі — два.
Сярод вылучаных прэтэндэнтаў 4.054 чалавекі з’яўляюцца дзейнымі дэпутатамі мясцовых саветаў, 4.071 — жанчыны, 337 — грамадзяне ва ўзросце да 30 гадоў, 204 — пенсіянеры, 44 — непрацуючыя, шэсць — грамадзяне Расеі.
Выбары дэпутатаў мясцовых саветаў будуць праходзіць па 18.111 выбарчых акругах.
Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты будзе праходзіць па 8 студзеня ўключна, іх рэгістрацыя — з 9 па 18 студзеня ўключна.
Мясцовыя выбары адбудуцца ў Беларусі 18 лютага.
belapan.by