Затрыманы ўплывовы будаўнік Беларусі



У Круглым сілавікі затрымалі аднаго з самых уплывовых будаўнікоў краіны — дырэктара мясцовай ПМК №266 Мікалая Патрончыка, – паведамляе tut.by.

Паводле неафіцыйных крыніц, на 66-гадовага менеджара пачалі крымінальную справу за крадзеж у асабліва буйным памеры. Суразмоўца tut.by адзначыў, што рашэнне прымалася на ўзроўні кіраўніка дзяржавы.

Мікалай Патрончык мае званне заслужанага будаўніка Беларусі. Дарэчы, прадпрыемства, якое ён узначальвае, цалкам адбудавала малую радзіму Аляксандра Лукашэнкі — вёску Александрыя і Лядовы палац у Шклове. І зрабіла рэзідэнцыю прэзідэнта “Александрыя-2”.