Колькасць СМІ, якім аказваюць дзяржпадтрымку, скарочаная з 26 да 23
У 2018 годзе дзяржаўная падтрымка будзе аказаная 23 сродкам масавай інфармацыі. Адпаведную пастанову Савет міністраў прыняў 26 снежня.
У спісе часопісы „Алеся”, „Беларускі гістарычны часопіс”, „Бярозка”, „Маладосць”, „Народная асвета”, „Полымя”, „Родная прырода”, газеты „Звязда”, „Знамя юности”, „Зорька”, „Народная газета”, „Рэспубліка”, „Советская Белоруссия”, „Спортивная панорама” і інш.
Пастанова выданая на падставе ўказа прэзідэнта ад 17 мая 2011 года „Аб падтрымцы асобных сродкаў масавай інфармацыі і некаторых арганізацый”.
Даведка: У 2017 годзе дзяржпадтрымка аказаная 26 выданням. Зараз з пераліку выключаныя часопісы „Вожык”, „Здравоохранение” і „Мастацтва”. БелаПАН