Камунальнікі зняліся для календара ў вышыванках
Менскія камунальнікі стварылі карпаратыўны каляндар на 2018 у стылі беларускіх святаў і звычаяў. Мадэлі – праграмісты і спецыялісты „Цэнтра інфармацыйных тэхналогій Менгарвыканкама”.
На прадпрыемстве кажуць, што падчас падрыхтоўкі календара ўзнікалі розныя складанасці: як з пошукам нацыянальных строяў, так і рэквізіту для абыгрывання сюжэтаў. Але дзякуючы дапамозе Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра задумкі ўдалося ўвасобіць у жыццё.