„Беларускі моўны клуб” у Кіеве усё больш папулярны



Год, які адыходзіць, запомніўся ўкраінцам ўсплёскам цікавасці да беларускай культуры. У Кіеве ўсё большую папулярнасць набывае “Беларускі моўны клуб”. Ён аб’ядноўвае ўкраінцаў, якія ў вольны час вывучаюць беларускую мову.

Чаму беларуская мова зацікавіла нашых паўднёвых суседзяў?

Распавядае Дэйка Бугай, арганізатар “Беларускага моўнага клуба”:

– Ёсць людзі і ў Кіеве, якія размаўляюць, цікавяцца беларускай мовай. Яшчэ адзін цікавы момант, які я зразумеў ужо пасля таго, як вывучыў беларускую мову, гэта адкрыццё новага свету, які добра зразумелы, блізкі духоўна і ментальна.

Акрамя Кіева, беларускую мову ва Украіне вучаць таксама ў Львове і Чарнігаве.

Беларускае Радыё Рацыя