Гурт „Левада” з Санкт-Пецярбургу выступіць у Плёсках і Ягуштове



Дзве культурныя вечарыны ад Музея малой Бацькаўшчыны пройдуць сёння, 8 лістапада, у падляшскіх вёсках  Плёскі ды Ягуштова.  На вечарынах выступіць фальклорны калектыў з Санкт-Пецярбургу “Левада”.

lewWyY

“Шчыра запрашаем усіх!” – кажа арганізатар  Дарафей Фіёнік:

– Будуць вячоркі з удзелам калектыву „Левада” з Санкт-Пецярбургу, які прыязджае на фестываль царкоўнай песні ў Сямятычы і з гэтай нагоды яны выступяць у нас.

Апрача канцэрту, пройдзе даклад пра гісторыю мясцовасцяў ды пакажуць стужку Юрыя Каліны “Сейбіт”. Пачатак ў 15 гадзін у Плёсках ды ў 18 гадзін у Ягуштове. Уваход  бясплатны.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота vk.com