«Белавія» пераадолела мяжу ў тры мільёны пасажыраў



Трохмільённага пасажыра авіякампаніі «Белавія» сустрэлі напярэдадні ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск». Ім астала 12-гадовая Паліна Захарчанка з Гомеля.

Дзяўчынка разам з мамай і бабуляй ляцела ў Калінінград да сваякоў сустракаць Новы год.

Трохмільённаму пасажыру ўручылі iPad, мадэль самалёта, памятныя сувеніры ад авіякампаніі, а таксама сертыфікат на 25 тысяч балаў праграмы лаяльнасці «Белавія Лідар» на афармленне бясплатных квіткоў па адным з кірункаў маршрутнай сеткі авіякампаніі. Ад Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» Паліне ўручылі сертыфікат на абслугоўванне ў VIP-зале на працягу года.

«Лётаю самалётам дзесьці раз у год, пакуль лётала толькі ў Калінінград», — распавяла Паліна Захарчанка карэспандэнту БЕЛТА.

Першы намеснік гендырэктара «Белавія» Глеб Пархамовіч падкрэсліў значнасць лічбы ў 3 мільёны пасажыраў для авіакампаніі. «Упершыню ў гісторыі авіякампаніі  дамагліся такога выніку. Гэта складаная і напружаная праца ўсіх падраздзяленняў авіякампаніі», — адзначыў Пархамовіч.

 

Фота БелТА