У Берасці сустракалі першых турыстаў па 10-дзённым “бязвізе”
У канцы мінулага года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які пашырыў на Берасцейшчыне і Гарадзеншчыне тэрыторыі для часовага знаходжання турыстаў і тэрмін. Мяркуецца, што новаўвядзенне павялічыць турыстычную плынь амаль на траціну.
Як інфармуе сайт sb.by, першымі турыстамі без віз у Берасці сталі жыхары Белай Падляскі — Славамір і Марта Юфімукі і іх сын Антоні. Бацькі хлопчыка не былі ў горадзе каля дзесяці гадоў і хацелі паглядзець, як ён змяніўся. Яны прыехалі на цягніку, а на вакзале ім зладзілі ўрачыстую сустрэчу.
Для гасцей падрыхтавалі маршрут па Берасці, іх мусілі пазнаёміць з беларускай нацыянальнай кухняй.
Фота sb.by