ХІ Міжнародны агляд рэлігійнай і паралітургічнай песні ў Сямятычах (абноўлена)



Працягваецца 11-ты Міжнародны агляд рэлігійнай і паралітургічнай песні ў Сямятычах. Цягам трох дзён у сямятыцкай Уваскрэсенскай царкве гучаць песні хораў з Падляшша, Беларусі і Расеі. Як кажа дырыжор хору з Вярстоку Івона Балеста, паралітургічныя песні адметныя сваім зместам:

– Іх тэксты вельмі простыя і падыходзяць звычайным людзям. Іх лягчэй зразумець, бо мова песень не царкоўнаславянская, а беларуская ці расейская, тая, на якой мы размаўляем. І гэта вельмі блізка нам.

Яшчэ сёння ў сямятыцкай Уваскрэсенскай царкве можна будзе пачуць хор праваслаўнага прыхода сятых Пятра і Паўла з Сямятыч ды Кафедральны хор Сабору сятога Аляксандра Неўскага з Кобрыня.

* * *

Каля дваццаці хораў з Еўропы з’ехаліся ў Сямятычы. Пачаўся ХІ Міжнародны агляд рэлігійнай і паралітургічнай песні. Цягам трох дзён у сямятыцкай Уваскрэсенскай царквебудуць гучаць песні  хораў Падляшша,Беларусі і Расеі.  Як падкрэслівае арганізатарка мерапрыемства Марыя Адамчук, паралітургічныя песні суправаджалі чалавека ўсё жыццё:

– Каб быць бліжэй да Бога, трэба маліцца не толькі ў царкве, але і дома. Людзі заўсёды спявалі песні, якія маюць назву паралітургічныя. Яны выконваліся ў залежнасці ад пары году. Нам вельмі важна памятаць песні нашых дзядоў прадзедаў.

Яшчэ сёння ў сямятыцкай Уваскрэсенскай царкве можна будзе пачуць між іншымі хор праваслаўнага прыхода святых Пятра і Паўла з Сямятыч ды Кафедральны хор Сабора святога Аляксандра Неўскага з Кобрыня (Беларусь).

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота klaipeda.ru