Справы 1953-1982 гг. “Сектанты, КГБ і сляза дзіцёнка”



Атэізм у СССР не быў замацаваны заканадаўча. Тая ж савецкая Канстытуцыя 1977 года ўрачыста гарантавала “свабоду рэлігій і веравызнанняў”. Але дазвол на рэлігійнасць быў выключна дэкларатыўны: у дзяржаўных газетах і часопісах рэгулярна падаваліся матэрыялы “пра папоўскую атруту”, у ВНУ ў абавязковым парадку вывучаўся “навуковы атэізм”, а людзі, якія адзначалі рэлігійныя святы, маглі мець сур’ёзные непрымнасці на працы.

Датаго ж, самая вялікая па колькасці вернікаў рэлігійная структура, Расейскай Праваслаўная Царква Маскоўскага Патрыярхату, ад верху да ніза кантралявалася КГБ і, па сутнасці, была філіяй спецслужбаў (застаецца і цяпер). РПЦ МП была ў СССР “умоўна дазволенай”: вядома ж, перажытак мінулага… але без прыкметніка “рэакцыйны”!

Сітуацыя з католікамі выглядала складанейшай, але пазачыняць усе касцёлы Савецкага Саюза не выпадала, бо гэта б выклікала вельмі негатыўную рэакцыю на Захадзе з адпаведнымі палітычнымі і эканамічнымі наступствамі.  

Была ў СССР адна невялікая, але вельмі актыўная рэлігійная плынь, якая савецкай уладай усяляк цкавалася і пераследвалася: шматлікія пратэстанцкія і рэфарматарскія цэрквы.

* * *

Гісторыя ўзнікненне ў Расейскай імперыі і ў СССР, у тым ліку і ў Беларусі, пратэстанцкіх накірункаў і рухаў доўгая і заблытаная. Кожны ахвочы можа азнаёміцца з ёй самастойна. Але дастаткова сказаць, што з 1917 года шматлікія баптысты, пяцідзесятнікі, метадысты, апакаліпсіты і ім падобныя сталі непрымірэнчымі ворагамі савецкай улады.

Супраціў, аднак, быў выключна пасіўным. Тыя ж апакаліпсіты не хацелі служыць у Чырвонай арміі, тыя ж метадысты арганізоваўлі падпольныя школы, у якіх выкладалі дзеткам зусім не тое, што было напісана ў афіцыйных падручніках. Тыя ж пяцідзесятнікі адмаўляліся браць удзел у савецкіх выбарах…

 

СОВЕРШЕННО СЕКРЕТНО

ИЗ ИНФОРМАЦИОННОГО СООБЩЕНИЯ МГБ СССР

 

24 марта 1950 г.

 

(…)

В с. Севериновка отказалась от голосования семья сектанта Коваля, состоящая из 3-ех человек.

В г. Чугуев три активных евангелиста, не желая участвовать в голосовании, скрылись в погребе.

В с. Фастовцы от участия в голосовании отказалась группа сектантов в количестве 18 человек. В с. Мартыновка не участвовало в выборах 14 сектантов. В с. Парафиевка отказалась от голосования группа сектантов в количестве 13 человек. Все эти лица накануне выборов скрылись из своих сел.

(…)

 

Зам. министра Госбезопасности Союза ССР

генерал-лейтенанту тов. Обручникову Б. П.

 

15 марта 1953 г.

Из докладной записки об аресте руководящего состава сектантского формирования апокалипситов

 

(…) в феврале 1953 г. проведена оперативная реализация агентурных дел «Ватиканцы» и «Кармелиты», заведенных на руководителей антисоветского подполья сектантов-апокалипситов (…)

Аресту подвергнуто 17 человек (…)

В процессе агентурной разработки и следствия установлено, что арестованные (…) на систематически устраиваемых ими сборищах сектантов выступали с проповедями антисоветского характера, в которых призывали своих единомышленников к отказу от выполнения советских законов, службе в Советской Армии и защите Родины, распространяли различного рода клеветнические измышления о советской действительности, предсказывали неизбежность войны между Советским Союзом и Америкой и поражение в ней СССР (…)

 

У сталінска-берыеўскую эпоху падобнай публіцы масава ляпілі “антысавецкую прапаганду” і тысячамі выпраўлялі ў ГУЛАГ. Але ў постсталінскую эпоху дзейнічаць падобнымі метадамі не выпадала, і тады Дзяржбяспека вырашыла раскладаць рэлігійных дысідэнтаў з сярэдзіны.

Але атрымлівалася гэта далёка не заўсёды…

 

СОВЕРШЕННО СЕКРЕТНО

ИЗ ИНФОРМАЦИОННОГО СООБЩЕНИЯ КГБ СССР

 

12 августа 1959 г.

 

(…)

Участники религиозных сектантских групп очень подозрительны, вербовка агентуры в их среде усложняется спецификой их религиозного культа и тесными семейными и дружественными связями между членами секты.

Наиболее успешно внедрение в ряды баптистов и пятидесятников предварительно завербованной агентуры, которая якобы желает примкнуть к религиозным сектам якобы из-за несогласия с советской властью.

(…)

 

У сярэдзіне пяцідзесятых рэпрэсіі супраць пратэстантскіх цэркваў крыху сцішыліся: большасць арыштаваных павыпускалі з ГУЛАГу, а некаторых нават амніставалі. Але ў 60-я гада, падчас чарговай “антырелігійнай кампаніі”, рэпрэсіі зноў узмацніліся.

Па-першае, у савецкіх медыях да ўсіх гэтых баптыстаў, пяцідзесятнікаў і евангелістаў сталі сістэмна ўжываць слова “сектанты”. Слова гэтае спараджала багата алюзій і асацыяцый. “Секта” – заўсёды нешта замкнёнае, таемнае, і, магчыма, крыважэрнае. А “сектант”, натуральна, не мог быць добрым суседам, сябрам і саслужыўцам.

Па-другое, савецкае КГБ, кіруючыся загадамі партыі і асабіста таварыша Хрушчова, зноў пачаў вінавіціць тых “сектантаў” у антысаветчыне.

 

СОВЕРШЕННО СЕКРЕТНО

ИЗ ИНФОРМАЦИОННОГО СООБЩЕНИЯ КГБ СССР

 

19 апреля 1962 г.

(…) Так, сектанты-пятидесятники воспитывают своих детей в антисоветском духе. Запрещают им вступать в пионерскую организацию, участвовать в общественных мероприятиях, запрещают читать советские газеты и слушать радио.

В сектантской среде отношение к Советскому государству резко отрицательное. В своих «прововедях» пятидесятники утверждают, что Советское государство будет уничтожено в войне с Америкой, потому что в СССР якобы запрещается свобода религии.

 

Барацьба з тымі, каго Савецкая ўлада называла “сектантамі”, дасягнула апагею напачатку 70-х гадоў. Па ўсёй БССР пракацілася хваля паказальных судоў над баптыстамі. У судовых залях прысутнічалі і аператары ў цывільным, прытым на падставе аператыўнай стужкі быў змантаваны прапагандысцкі фільм, названы проста и без фантазій: “Суд над сектантамі”.

Пры гэтым савецкія дакументалісты нават не пасароміліся даваць буйным планам заплаканыя дзіцячыя твары падчас судовага паседжання…

 

ИЗ ПРОТОКОЛА СУДЕБНОГО ЗАСЕДАНИЯ

Зельва, Гродненская обл., БССР, январь 1970 г.

 

(…)

Судья спрашивает у свидетеля Коли Шугало, ученика 6 класса, сына подсудимого:

ВОПРОС: Коля, ты вырастешь, наша Родина окажется в опасности, ты будешь защищать ее от врагов?

ОТВЕТ: Нет.

ВОПРОС: Почему?

ОТВЕТ: Потому, что враги тоже люди.

 

Пафас таго фільма немудрагелісты: звычайныя вяскоўцы з Зельвінскага раёна Гарадзенскай вобласці ладзілі свае рэлігійна-антысавецкія шабашы пасля таго, як начыталіся забароненай царкоўнай літаратуры, якую атрымалі з Захаду. Да такой думкі схілялі і змантаваныя аператыўныя здымкі з Берасцейскай мытні, дададзеныя ў якасці ілюстрацыі…

…Уціск на баптыстаў, евангелістаў, пяцідзесятнікаў і іншых савецкіх грамадзянаў, якіх прапаганда і КГБ упарта называлі “сектантамі”, працягваўся ажно да пачатку гарбачоўскай “перабудовы”.

Напрыканцы васьмідзесятых, пасля фактычнага краху савецкай ідэалогіі, у тую ж  БССР пачалася экспансія сапраўдных таталітарных сект: “Царквы Муна”, саентолагаў,  “Царквы апошняга запавету” мянта-месіі Вісарыёна і шмат каго іншага.

Але роля спецслужбаў у іх прасоўванні на савецкая і постсавецкай прасторы – тэма асобнай размовы.

* * *

 

Наступным разам мы прыгадаем, як у СССР агулам і ў Беларусі ў прыватнасці, з’явіліся хіпі, а таксама дазнаемся, як рэагавалі на іх з’яўленне ў КГБ.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя выказвае падзяку Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16, вопіс 1, адзінкі захавання 184, 194, 386, 882