Парламент Ізраіля зацвердзіў папраўкі да закона пра Іерусалім



Кнэсет (парламент Ізраіля) зацвердзіў 2 студзеня папраўку да „Асноўнага закона аб Іерусаліме”, паведамляе ТАСС.

Зараз для перадачы любой часткі горада пад замежную юрысдыкцыю, у тым ліку ў рамках пагаднення аб палітычным урэгуляванні, спатрэбяцца галасы дзвух трацін са 120 дэпутатаў палаты.

Разам з тым сам папраўлены артыкул закона аб Іерусаліме можна адмяніць большасцю ў 61 дэпутацкі голас.

6 снежня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прызнаў Іерусалім сталіцай Ізраіля і распарадзіўся пачаць перанос у гэты горад амбасады ЗША ў краіне з Тэль-Авіва. Статус Іерусаліма – адна з ключавых праблем палесціна-ізраільскага канфлікту. Ізраільцяне занялі ўсходнюю частку горада ў ходзе вайны 1967 года і настойваюць, што Іерусалім з’яўляецца „адзінай і непадзельнай” сталіцай Ізраіля. У сваю чаргу палестынцы хочуць зрабіць усходнюю частку горада сталіцай сваёй дзяржавы.

belta.by

Фота АР