Недарэчная параза беларускіх хакеістаў



Моладзевая зборная Беларусі па хакеі ў першым матчы за выжыванне ў элітным дывізіёне саступіла камандзе Даніі з лікам 4:5. Да апошняй хвіліны сустрэчы беларусы выйгравалі 4:3 пасля закінутых шайбаў Літвінава, Яроменкі, Драздова і Мартынава, але за 34 секунды да фінальнага свістка Блінфельд лік зраўняў, а яшчэ праз 9 секунд Грундтвіг даслаў пераможную для датчанаў шайбу ў сетку. Заўтра адбудзецца другі матч у серыі да двух перамог.

Беларускае Радыё Рацыя