Рассельгаснагляд знішчыў беларускую каўбасу
Рассельгаснагляд ў Белгародскай вобласці знішчыў больш за тону каўбасных вырабаў „Бабруйскага мясакамбіната”, дзе быў выяўлены геном афрыканскай чумы свіней. Раней паведамлялася, што беларуская каўбаса з геномам АЧС знойдзена ў Арле і Ніжнім Ноўгарадзе.
Белгародскі Рассельгаснагляд праверыў ўсе крамы і канфіскаваў рэшткі прадукцыі. Адабраныя пробы былі накіраваныя ў Белгародскую ветэрынарную лабараторыю. У выніку ў васьмі пробах выяўлены генетычны матэрыял віруса, гэты вынік пацверджаны і Усерасейскім навукова-даследчым інстытутам ветэрынарнай вірусалогіі і мікрабіялогіі. Прадукцыя мясакамбіната знішчана. Рассельгаснагляд паведамляе пра ўзмацненне кантролю за прадуктамі з Беларусі.
З канца кастрычніка Менск прыпыніў адгрузку свініны з Беларусі ў Расею. Забарона будзе дзейнічаць да канца службовага расследавання па фактах выяўлення геному віруса у мясной прадукцыі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота newsby.org