Беларускія дэпутаты прапануюць увесці „пасведчанне суайчынніка”



Дэпутаты прапануюць увесці «пасведчанне суайчынніка» для выхадцаў з Беларусі і іх нашчадкаў, якія жывуць за мяжой. Пра гэта паведаміў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Валерый Варанецкі. Парламентарыі ўжо накіравалі свае прапановы ва ўрад і Міністэрствы замежных спраў, спорту, культуры, інфармацыі ды іншыя ведамствы. Паводле дырэктара Цэнтра беларускай культуры ў Варшаве Міхаіла Рыбакова, «пасведчанне суайчынніка» гэта добрая навіна, але яшчэ невядома, як і калі гэта будзе рэалізавана.

Гэта новая прапанова, інфармацыя пра гэта да нас яшчэ не дайшла, але мы з цікавасцю будзем яе разглядаць. І я спадзяюся, што мы абмяркуем тыя пытанні і з прадстаўнікамі беларускай нацыянальнай меншасці. У нас жа ёсць кансультатыўны савет па справах беларусаў замежжа пры МЗС, і звычайна, калі ўзнікаюць такія пытанні, то абавязкова праводзяцца кансультацыі з прадстаўнікамі беларускай дыяспары за мяжой.

Odtwarzacz plików dźwiękowych

Дэпутаты ўпэўненыя, што такім чынам атрымаецца акумуляваць на карысць краіны эканамічны, культурны патэнцыял суайчыннікаў, якія жывуць за мяжой.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя