У Берасці ствараюць Цэнтр менеджменту транспарту



Зрабіць Берасце больш зручным плануюць удзельнікі праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Украіна. У межах праграмы будзе створаны Цэнтр менеджменту транспарту. Гэта дазволіць паменшыць колькасць затораў каля Варшаўскага моста. Цэнтр будзе аўтаматычна накіроўваць транспартны рух на перакрыжываннях, – адзначыў кіраўнік прадстаўніцтва праграмы Максім Алданаў:

– Плануецца аснасціць неабходным абсталяваннем скрыжаванні па вуліцы Маскоўскай і па Варшаўскай шашы, у тым ліку вагавымі камерамі назірання. Адмысловыя вагі падавалі б сігнал, што пад’язджае цяжкі транспарт, камера павінна ўбачыць, што гэта не самазвал, а, напрыклад, аўтобус. Камера прааналізавала, што гэта аўтобус нумар 37. Кампутар паглядзеў у раскад руху.

Кампутар можа даць зялёнае святло ўсяму руху, каб транспарт накіроўваўся па свайму каналу і па свайму раскладу, – падагульніў Максім Алданаў.

Беларускае Радыё Рацыя