Беларускі атрымалі стыпендыі маршалка Падляшскага ваяводства
Прызначана стыпендыя маршалка ў галіне мастацкай творчасці, распаўсюду культуры і абароне помнікаў культуры на 2018 год.
Кіраўніцтва Падляшскага ваяводства прызначыла стыпендыі дзеячам культуры на 2018 год. Падпісанне дамоваў са стыпендыятамі адбудзецца пасля 15 студзеня 2018 года.
Сярод стыпендыятаў апынуліся і дзве польскія беларускі:
Анна Кандрацюк-Свярубска атрымала стыпендыю на напісанне цыклу рэпартажаў прысвечаных гісторыі і лёсаў людзей, што жывуць у Белавежскай пушчы па абодвух баках мяжы.
Анета Прымака-Онішк атрымала стыпендыю на даследванне па тэме „Ад бежанства да абмену насельніцтвам. Далейшыя лёсы бежанцаў 1915 году”.
Паводле wrotapodlasia.pl