На беларуска-літоўскай мяжы – больш за паўтысячу фур



На беларуска-літоўскай мяжы ў чарзе на выезд у Еўразвяз чакае больш за 500 вялікагрузных аўтамабіляў.

Паводле інфармацыі Дзяржаўнага памежнага камітэта па стане на 20 гадзін паводле беларускага часу, больш за ўсё фур сабралася ў пункце пропуску «Прывалка» — больш за 230 аўтамабіляў. У «Каменным Логу» ў чарзе чакае больш за 200, а ў «Беняконях» — больш за 120 фур.

Чэргі з лехгавых аўтамабіляў ёсць толькі ў пункце пропуск «Брэст» на беларуска-польскай мяжы, дзе назбіралася больш за сотню машын.

Беларускае Радыё Рацыя