Прыкрая параза „Цмокаў”
Баскетбалісты „Цмокі-Мінск” пацярпелі шостую паразу ў матчах Адзінай лігі ВТБ. На пляцоўцы сталічнага „Фалькон Клуба” падначаленыя Аляксандра Круцікава сустракаліся з пецярбургскім „Зенітам” і прыкра саступілі з мінімальнай розніцай у ліку – 81:82. Самым выніковым у складзе менчукоў стаў Дэвід Кравіш, які набраў 26 ачкоў. У 10 праведзеных матчах „цмокі” 4 разы перамаглі, 6 разоў прайгралі і займаюць цяпер 7-е месца сярод 13 удзельнікаў „банкаўскага” турніру.
Беларускае Радыё Рацыя