Польшча абвясціла новы склад ураду (абноўлена)
У Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве прайшла цырымонія зацвярджэнне новых міністраў ва ўрадзе Матэуша Маравецкага.
У адказ на адпаведны зварот прэм’ер міністра прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда адклікаў з пасад: міністра цыфрызацыі Анну Стрэжыньску, міністра здароўя Канстанты Радзівіла , міністра замежных спраў — Вітальда Вашчыкоўскага, мінстра навакольнага асяроддзя Яна Шышку, міністра абароны Антонія Мацерэвіча, міністра ўнутраных спраў Мар’юша Блашчака, міністра інфраструктуры і будаўніцтва Анджэя Адамчыка. Сам Матэуш Маравецкі перастаў выконваць функцыі міністра фінансаў і развіцця.
Новымі міністрамі сталі:
Міністрам замежных спраў — Яцэк Чапутовіч
Яцэк Чапутовіч
Міністрам абароны — Мар’юш Блашчак, які пакінуў пасаду Міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі.
Мар’юш Блашчак
Міністрам унутраных спраў і адміністрацыі— Ёахім Брудзіньскі.
Ёахім Брудзіньскі
Міністрам фінансаў — Тэрэса Чэрвіньска.
Анджэй Адамчык стаў міністрам інфраструктуры і будаўніцтва, Ядвіга Эмілевіч — міністрам прадпрымальніцтва і тэхналогій, Ежы Квяцінскі — міністрам інвестыцый і развіцця, Лукаш Шумоўскі стаў на чале Міністэрства аховы здароўя, Хенрык Кавальчык — Міністэрства навакольнага асяроддзя.
Беларускае Радыё Рацыя