Менскі тэатр вязе ў Вільню балет «Вітаўт»
28 студзеня 2018 года на арэне Siemens ў Вільні (Літва) ажывуць персанажы старажытных летапісаў – Вітаўт і Ягайла будуць змагацца за ўладу і, вядома, за каханне цудоўнай Ганны. Вялікі тэатр Беларусі прадставіць гледачам нацыянальны балет «Вітаўт», паведамляе bolshoibelarus.by.
Спектакль «Вітаўт» Вячаслава Кузняцова, у аснове якога – п’еса Аляксея Дударава, з’явіўся ў рэпертуары Вялікага тэатра Беларусі ў 2013-м – і адразу стаў своеасаблівай візітоўкай беларускага балета.
28 студзеня вядучыя партыі ў спектаклі выканаюць: Антон Краўчанка (Вітаўт), Ірына Яромкіна (Ганна), Аляксандра Чыжык (Ядвіга), Ягор Азаркевіч (Ягайла), Дзмітрый Шэмет (Кейстут), Вольга Гайко (Бірута), Такатошы Мачыяма (Чорны чалавек) , Канстанцін Геронік (Шут).