“Мастацкія сустрэчы школьнікаў” у Гайнаўцы



У Музеі і асяродку беларускай культуры  вучні пачатковай школы, гімназіі і ліцэя чыталі вершы, выконвалі песні і ставілі спектаклі. У якасці акцёркі свае сілы паспрабавала і навучэнка мясцовага беларускага ліцэя Марыя Краўчык:

– У монаспектаклі гаворыцца пра тое, што свет мяняецца, калісь было зусім інакш, чым цяпер. Мы забываем пра тое, што раней людзі жылі вельмі сціпла. Зараз светам завалодала тэхніка.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі – Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы, а таксама Аб’яднанне “Нашая школа”.

[Not a valid template]

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара