Валянціна Аксак прэзентавала паэтычны зборнік “Завінены Рай”
Валянціна Аксак прэзентавала ў сталічнай Кнігарні „ЛогвінаЎ” паэтычны зборнік «Завінены Рай». Пра тое, што стала штуршком да стварэння кнігі, кажа сама аўтарка.
— Гэта быў Чысты Чацвер перад Вялікаднем 2016 года. Я ўвайшла ў машыну, села за стырно, бо сабралася ехаць у вёску, каб прыбраць там да свята. Проста наваліліся нейкія гукі, відзежы, забрала мяне ў нейкі палон. Мне вельмі складана было нават даехаць дзве гадзіны дарогі. І там ужо ўсё палілося на паперу і вельмі доўга не адпускала. І гэта некалькі такіх хрысціянскіх цыклаў, як умоўна іх можна назваць. «Завінены Рай» — адна з кніг, якая прапануе чытачу талерантна ставіцца да пытанняў веры. У цяперашняй Беларусі непарыўна перапляліся хрысціянскія і язычніцкія вераванні.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя