Беларуская мова мусіць стаць заслонам расейскай агрэсіі
Намеснік старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Юрась Беленькі заклікаў беларусаў як мага шырэй карыстацца беларускай мовай, паколькі гэта можа стаць заслонам ад расейскай агрэсіі. З гэтай заявай ён выступіў пры нагодзе ўшанавання ахвяраў сталінскіх расстрэлаў каля Лошыцкага Яру:
– Кіраўніцтвам Расейскай Федэрацыі заяўлена канцэпцыя “Русский мир”. Не толькі расейскія тэрыторыі, але і тэрыторыі, дзе размаўляюць па-руску, яны разглядаюць як сферу сваіх інтарэсаў і фактычна захопліваць гэтыя тэрыторыі. Зараз яны прымяняюць сваю інфармацыйную зброю супраць беларусаў.
Беларусы, якія бясконца чуюць інфармацыю з расейскіх тэлеканалаў, міжвольна пачынаюць верыць ім. Інфармацыйнай вайне з боку Расеі трэба супрацьстаяць не проста адключэннем прапагандысцкіх тэлеканалаў, але вяртаннем да беларускай мовы як нацыянальнай адметнасці, – дадае Юрась Беленькі.
Кастусь Бандарук, Беларускае Радыё Рацыя
Фота Espreso.tv