„Я стары хуліган” – рэпартаж Алесі Лугавой



Мікалай_Тарасюк._У_музэі_«Ўспаміны_Бацькаўшчыны»_1

Ён быў хуліганам усё жыццё, за што яго, дарэчы, недалюблівалі аднавяскоўцы. Біўся з суседзямі, у тым ліку жанчынамі, браканьерыў, злоўжываў гарэлкай. Але ніколі не спрабаваў паказаць сябе лепшым, чым ён ёсць на самой справе. І сваіх драўляных герояў таксама ніколі не рабіў ідэальнымі. Яны гоняць і п’юць самагонку, да кулакоў сварацца з жонкамі, далёка не святымі ідуць да прычасця.

Народны майстар Мікалай Тарасюк ніяк не ўкладаецца ў тыповы вобраз рахманага беларуса, наадварот, даказвае, што на справе вясковы чалавек – тая яшчэ цаца!

Фота: wikimedia.org