“Wielkа Orkiestra Świątecznej Pomocy” стартуе 26-ы раз



Паездка цягніком закрытай трасай з Гайнаўкі ў Цісоўку праз Семяноўскае вадасховішча. Гэта галоўная цікавінка мерапрыемства “Wielkа Orkiestra Świątecznej Pomocy” на Падляшшы. Агульнапольская кампанія збору грошай сёлета пройдзе 26 раз.

У нядзелю 14 студзеня валанцёры будуць збіраць сродкі на дапамогу хворым дзецям. Сёлета адмысловы цягнік стартуе з Чаромхі ў кірунку Цісоўкі, кажа віцэ-шэф беластокага штаба дабрачыннай кампаніі Марцін Адам Врубель.

– Выезд з Чаромхі а 9-й гадзіне. Можна дабрацца з Варшавы ці з Беластоку таксама рэгіянальнымі цягнікамі. Найбольшую цікавасць уяўляе праезд праз Семяноўскае вадасховішча.

Запісацца на цягнік можна на сайце беластоцкага штаба „Wielkiej Orkiestry” http://wosp.bialystok.pl/. Цягнік стартуе з Чаромхі ў 9.32, а вяртаецца ў 14.49. Дзеці да 11 года едуць бясплатна. Да гэтай пары за 26 гадоў кампанія сабрала 750 мільёнаў злотых на медыцынскую дапамогу дзецям і сталым людзям.  

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя