БелАЗ разглядае прапановы аб рэалізацыі прадукцыі за крыптавалюту



ААТ „БелАЗ” – кіруючая кампанія холдынга „БелАЗ-Холдынг” разглядае прапановы аб рэалізацыі прадукцыі за крыптавалюту. Адпаведная інфармацыя апублікавана на афіцыйным сайце прадпрыемства.

У паведамленні адзначаецца, што наяўныя грошы паступова адыходзяць у мінулае, на змену ім ідуць банкаўскія карткі і электронныя кашалькі. Аднак пару гадоў таму з’явілася навінка, якая можа перавярнуць увесь фінансавы свет. Размова аб віртуальных грошах.

„БелАЗ” заўсёды стараецца ісці ў нагу з часам, а таксама зрабіць сваю прадукцыю больш даступнай. Прадпрыемства разглядае прапановы аб рэалізацыі прадукцыі за крыптавалюту з 11 па 30 студзеня”, – гаворыцца ў паведамленні.

belta.by