Беларусь падарыла Ватыкану «Кніжную спадчыну Скарыны»



Пасол Беларусі прыняў удзел у навагодняй аўдыенцыі Папы Рымскага Францішка для дыпламатычнага корпуса. У ходзе яе адбылася кароткая размова Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Вялікабрытаніі і пры Святым Прастоле па сумяшчальніцтве Сяргея Алейніка з Пантыфікам.

У рамках візіту праведзены таксама сустрэчы з дзяржсакратаром Апостальскай Сталіцы кардыналам П’етра Паралінам, сакратаром па адносінах з дзяржавамі Дзяржсакратарыята Ватыкана Полам Галахерам і старшынём Папскай рады па садзейнічанні хрысціянскаму адзінству кардыналам Куртам Кохам.

Абмеркаваны актуальныя пытанні далейшага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях, адбыўся абмен думкамі аб сітуацыі ў рэгіёне.

У ходзе рабочай сустрэчы Пасла з прэфектам Ватыканскай Апостальскай бібліятэкі Чэзарэ Пасіні ў дар Ватыканскай бібліятэцы ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі перададзены факсімільнае выданне «Кніжная спадчына Францыска Скарыны».

mfa.gov.by