У Беластоку адкрываецца фотавыстава Артура Клінава



Мінск – горад сонца” – гэта назва выставы фатаграфіі беларускага мастака і мастацтвазнаўцы Артура Клінава, якую адкрыюць у Беластоку.

Вернісаж – гэта адна з падзеяў, прымеркаваных да стыпендыя імя Льва Сапегі. Дзякуючы ўзнагародзе, Клінаў праводзіць лекцыі ў пяці польскіх універсітэтах, між іншым, у беластоцкім. Мастак, літаратар і галоўны рэдактар часопіса “pARTizanАртур Клінаў выступіць сёння таксама перад беластоцкімі студэнтамі з лекцыяй. Як сам кажа, хоча наблізіць пазітыўныя аспекты сучаснага беларускага мастацтва да маладых палякаў.

– Акцэнт, канешне, на культуру, на тое, чым я займаюся і што мне блізка. Прынамсі, гэта мусіць быць іншы ракурс Беларусі: не той вось абсалютны негатыў, а паказаць, што Беларусь розная – ёсць такая і такая. Ёсць пазітыўныя культурныя працэсы, якія адбываюцца, якімі мы можам ганарыцца, якія мы можам прэзентаваць Еўропе.

Вернісаж фатаграфіі Артура Клінава “Мінск – горад сонца” пойдзе ў будынку Педагагічнага факультэта па вуліцы Сверковай, 20, 18 студзеня. Пасля вернісажу запланаваная сустрэча з аўтарам.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток