З падляшскім фальклорам можна будзе пазнаёміцца ў інтэрнэце
Архіўныя стужкі, музыку і фатаздымкі падляшскіх фальклорных калектываў можна будзе пабачыць і пачуць у інтэрнеце. Ваяводскі асяродак анімацыі культуры ў Беластоку падзеліцца сваім багатым архівам з усімі ахвотнымі.
У межах праекта “Падляшскія лічбавыя зборы” асяродак створыць адмысловы сайт, дзе будуць размешчаны каля 100 фільмаў, 200 музычных запісаў і 2000 архіўных здымкаў. Сярод іх таксама аб’екты, звязаныя з беларускімі фальклорнымі калектывамі з Падляшша, кажа Дарыюш Крышпінюк з Ваяводскага асяродка.
– Ужо апрацаваны запісы фальклорных калектываў “Цагелкі”, “Чарэмха”, “Васілёчкі”, “Маланка” ды іншых. Падрыхтуем таксама запісы з супольных канцэртаў.
Найстарэйшыя запісы фальклорных песень паходзяць з пяцідзясятых гадоў дваццатага стагоддзя. Адмысловы музычны сайт пачне працаваць з траўня гэтага года. Вартасць усяго праекта 240 тысяч злотых.
[Not a valid template]
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток