Беларусь пачне абменьвацца з Грузіяй падатковай інфармацыяй
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі на пасяджэнні ратыфікавалі пагадненне з Грузіяй пра абмен інфармацыяй па падатковых пытаннях.
Як паведаміла намеснік міністра па падатках і зборах Эла Сяліцкая, пагадненне было падпісана ў Тбілісі.
У адпаведнасці з дакументам, урады краін аказваюць адзін аднаму адміністрацыйную дапамогу, якая заключаецца ў прадухіленні або спыненні парушэнняў падатковага заканадаўства, а таксама ў прадастаўленні інфармацыі пра даходы, маёмасць ды іншыя аб’екты падаткаабкладання.
Па словах Сяліцкай, пагадненне накіравана на садзейнічанне развіццю эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі і дазваляе падатковым органам, выконваючы патрабаванні прыватнасці, ажыццяўляць эфектыўны абмен інфармацыяй пра падаткаплацельшчыкаў на падставе пісьмовых запытаў.