Актывісту з Кобрыня пагражаюць невядомыя



На тэлефон  жыхара Кобрыня Сяргея Фалейчыка каля 24 гадзін паступіў званок з абразамі і пагрозай за ўдзел ў кастрычніцкай акцыі мінулага года, маўляў, „рыхтуйся, пачвара, на ўсё жыццё запомніш, як плакаты насіць”. Той, хто тэлефанаваў, не назваў сябе, нумар яго не вызначыўся. Фалейчык звярнуўся ў пракуратуру Кобрыньскага раёна са скаргай, кажа Сяргей Фалейчык:

– Такія тэлефонныя званкі – гэта частка сістэмы, каб запужваць люзей, каб яны баяліся. Каб у акцыі 25 сакавіка не ўдзельнічалі.

Апалітычны просты рабочы аднаго з кобрыньскіх прадпрыемстваў Сяргей Фалейчык прыняў удзел у акцыі 21 кастрычніка. У руках трымаў плакат.

Ён лічыць, што так жыць больш нельга. І лепшую будучыню трэба адстойваць мірнымі пратэстамі на плошчах.

Беларускае Радыё Рацыя