Мастак зрабіў барэльефы дзеячаў БНР



Беларускі мастак, сябра Саюза мастакоў Беларусі Мікалай Несцярэўскі шмат гадоў працаваў над серыяй барэльефаў дзеячаў Беларускай Народнай Рэспублікі. І такая серыя работ (кераміка, гліна, вашчэнне) атрымалася. Мастак стварыў вобразы Антона Аўсяніка, Палуты Бадуновай, Язэпа Варонкі, Тамаша Грыба, Пятра Крачэўскага, Аркадзя Смоліча, Браніслава Тарашкевіча, Макара Краўцова, Язэпа Лёсіка і іншых дзеячаў БНР. Серыю барэльефаў Мікалай Несцярэўскі прысвяціў 100-годдзю Беларускай Народнай Рэспублікі.

[Not a valid template]

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя