ЦВК адзначае вялікую колькасць безальтэрнатыўных акругаў
Паўнавартасная канкурэнцыя ёсць толькі ў сталіцы і Магілёўскай вобласці, паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына на прэсавай канферэнцыі ў Менску.
– Няма ніводнай безальтэрнатыўнай акругі толькі ў Менску і Магілёўскай вобласці. У Менску больш за 6 прэтэндэнтаў на адну выбарчую акругу. Увогуле па краіне ў абласныя саветы прэтэндуюць 2,4. Чым ніжэйшы ўзровень савета, тым будзе больш безальтэрнатыўных акругаў.
Паводле Ярмошынай, праца выбарчых камісій не паўплывала на такі стан з кандыдатамі: «У нас зафіксавана толькі 16 адмоваў у рэгістрацыі ініцыятыўных груп». На думку старшыні ЦВК, у адсутнасці канкурэнцыі на выбарах вінаватыя палітычныя партыі, якія, па яе словах, «недапрацоўваюць».
Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя