Ігар Казмерчак: Гэтыя выбары не цікавыя ні грамадству, ні апазіцыі
Выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў не зацікавілі на Аршаншчыне ні апазіцыю, ні грамадства.
Многія жыхары рэгіёну нават не збіраюцца ісці на галасаванне, а ўлада, як і ў час папярэдніх кампаній, наўрад ці будзе лічыць галасы, упэўнены кіраўнік Партыі БНФ па горадзе Ворша Ігар Казмерчак.
– Гэтыя выбары не цікавыя ні грамадству, ні дэмакратычным арганізацыям. Відавочна, што ад іх не чакаюць нічога новага. Гадоў 15 таму ў Аршанскім раёне была даволі вялікая колькасць дэмакратычных дэпутатаў на мясцовым узроўні, якія вельмі якасна працавалі. Нашмат лепш, чым іх калегі ад улады. А зараз бачна, што няма ў людзей зацікаўленасці ўдзельнічаць, калі галасы не лічацца.
Па словах Ігара Казмерчака, мясцовыя ўлады па акругах Аршанскага раёну пераважна робяць стаўку на сваіх правераных кандыдатаў, якія ўжо не аднойчы працавалі ў мясцовых саветах.
Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: скрыншот з YouTube