Кітайцы ўзяліся за выраб сцягоў БНР



На гандлёвай пляцоўцы AliExpress існуе кітайская крама, якая сярод іншай разнастайнай сімволікі, прапануе копіі сцяга Першага Слуцкага палка Беларускай Народнай Рэспублікі.

Кошт сцяга памерам 150×90 сантыметраў складае 7.80 USD. Дастаўка ў Беларусь каштуе 1.05 USD, пры гэтым варта адзначыць, што ва ўсе суседнія з нашай краінай яна дармовая. 

Мы вырашылі праверыць, наколькі надзейны прадавец і зрабілі замову. 

Нягледзячы на тое, што пасылка не прасочвалася па нададзенаму трэку, праз 40 дзён тавар прыбыў на месца прызначэння. Якасць тканіны і друку аказалася на добрым узроўні. 

Беларускае Радыё Рацыя