Пад Мазыром патануў падлетак, у Рагачоўскім раёне – рыбак
За адны суткі ў Гомельскай вобласці зарэгістраваны два факты ўтаплення на вадаёмах.
Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў, першы выпадак адбыўся пад Мазыром. Папярэдне ўстаноўлена, што ўвечары 12 студзеня непаўнагадовы жыхар Мазырскага раёна 2004 года нараджэння, разам з сябрам адправіўся на прагулку. Падышоўшы да штучнага вадаёма, яны вырашылі праверыць крэпасць лёду. Адзін падлеткаў ступіў некалькі крокаў на тонкі лёд і праваліўся. Сябар спрабаваў пры дапамозе падручных сродкаў выцягнуць прыяцеля, але не змог, і яго таварыш патануў.
Другі факт зафіксаваны ў Рагачоўскім раёне. Днём 12 студзеня падчас рыбнай лоўлі на штучным вадаёме, што за паўтара кіламетра ад пасёлка Беліцкае, патануў пенсіянер 1955 года нараджэння, мясцовы жыхар.
У абодвух выпадках на месцах здарэння прадстаўнікі праваахоўных ведамстваў праводзяць неабходныя праверачныя мерапрыемствы, устанаўліваюць абставіны здарэння.
Улічваючы цяперашнія ўмовы надвор`я, органы ўнутраных спраў настойліва рэкамендуюць ўстрымацца ад прагулак па тонкім лёдзе і рыбнай лоўлі.