Фэст “І там жывуць людзі” наведае Курашэва
Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы запрашае на беларускі народна-этнаграфічных фэст “І там жывуць людзі”. Мерапрыемства адбудзецца ў вёсцы Курашэва, што ў гміне Чыжы. “Спадзяемся на добрую забаву”, – кажа дырэктара Беларускага музея ў Гайнаўцы Тамаш Ціханюк:
– Маю надзею, што чарговы раз будзе вельмі добрая забава, сяброўская атмасфера і што ўсе жыхары вёскі і таксама навакольных вёсак ахвотна прыедуць і пагуляюць разам з намі ў беларускіх рытмах. Запрашаем!
Можна будзе пачуць беларускія калектывы з гміны Чыжы, “Арт.Пронар” з Нарвы. Плануецца таксама забава з калектывам “Мэтро” з Гайнаўкі. Пачатак у 17 гадзін.
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя