Збор Зыгмантовіча
Футбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі пачалі падрыхтоўку да двух заключных матчаў цяперашняга сезону. Выканаўца абавязкаў галоўнага трэнера беларускай каманды Андрэй Зыгмантовіч выклікаў на трэніравальны збор 23 футбалістаў:
брамнікі: Юрый Жаўноў („Тарпеда”, Масква), Аляксандр Гутар („Дынама”, Менск), Сяргей Чэрнік (БАТЭ, Барысаў);
абаронцы:Аляксандр Мартыновіч („Краснадар”, Расія), Сяргей Паліцэвіч („Дынама”, Менск), Аляксей Янушкевіч, Сяргей Мацвейчык (абодва – „Шахцёр”, Салігорск), Максім Валадзько (БАТЭ, Барысаў), Максім Бардачоў („Растоў”, Расея), Ігар Шытаў („Мардовія”, Саранск, Расея);
паўабаронцы: Станіслаў Драгун („Крылы Саветаў”, Самара, Расея), Цімафей Калачоў („Растоў”, Расея), Сяргей Кісляк („Рубін”, Расея), Ілля Алексіевіч, Міхаіл Гардзяйчук (абодва – БАТЭ, Барысаў), Ігар Стасевіч („Дынама”, Менск), Антон Пуціла („Тарпеда”, Расея), Павел Няхайчык („Том”, Расея), Сяргей Крывец („Мец”, Францыя), Міхаіл Сівакоў („Чарнаморац” , Украіна), Сяргей Балановіч („Амкар”, Расея);
нападнікі: Мікалай Сігневіч (БАТЭ, Барысаў), Сяргей Карніленка („Крылы Саветаў”, Расея).
У складзе адсутнічаюць некалькі дасведчаных майстроў, у прыватнасці, абаронца Дзмітрый Верхаўцоў, паўабаронцы Аляксандр Глеб, Рэнан Брэсан і форвард Віталь Радзівонаў. Няма таксама траўмаваных абаронцаў Ягора Філіпенкі і Яна Цігарава. Затое ўпершыню запрошаны ў галоўную каманду краіны абаронца Аляксей Янушкевіч, паўабаронца Максім Валадзько і нападнік Мікалай Сігневіч. Акрамя таго, у зборную вярнуліся паўабаронцы Антон Пуціла і Павел Няхайчык. Беларуская каманда будзе трэніравацца на палях ФК „Мінск” у Вяснянцы, а 13 лістапада вылеціць у іспанскую Уэльву, дзе 15 лістапада правядзе заключны ў сезоне адборавы матч чэмпіянату Еўропы-2016 супраць зборнай Іспаніі.
Беларускае Радыё Рацыя