Бясплатныя курсы беларускай мовы адкрываюцца ў Гародні
Курсы “Моваведа” прызначаныя для ўсіх, хто хоча навучыцца размаўляць па-беларуску ў паўсядзённым жыцці. Асноўная мэта заняткаў – прынесці беларускую мову ў кожны дом, зрабіць так, каб беларуская гаворка загучала на вуліцах нашага горада.
Пачне заняткі Аляксей Шэін – арганізатар курсаў “Моваведа” ў Менску.
Першы занятак будзе прысвечаны тэме “Словы вітання, развітання, падзякі, просьбы” і адбудзецца ў чацвер увечары ў будынку Чырвонага касцёла на Дзевятоўцы.