Кандыдатамі ў дэпутаты вылучана больш за 22,7 тысяч чалавек



Кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў, выбары якіх прызначаныя на 18 лютага, вылучана 22 713 чалавек.

Паводле дадзеных ЦВК, грамадзянамі шляхам збору подпісаў вылучаны 16 530 чалавек, працоўнымі калектывамі — 6 573, палітычнымі партыямі — 993.

Беларуская аграрная партыя вылучыла кандыдатамі ў дэпутаты двух чалавек, Беларуская партыя левых „Справядлівы свет” — 72, Беларуская патрыятычная партыя — восем, беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) — 55, Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя — сем, Камуністычная партыя Беларусі — 333 , Ліберальна-дэмакратычная партыя — 267, Аб’яднаная грамадзянская партыя — 78, Партыя БНФ — 14, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці — 154, Сацыял-дэмакратычная партыя народнай згоды — трох.

Грамадзян да 30 гадоў — прэтэндэнтаў на мандат 1 228, грамадзян Расеі — 32, дэпутатаў дзейнага склікання — 10 387, жанчын — 11 030.

Афіцыйныя дадзеныя аб партыйным вылучэнні могуць быць не зусім дакладнымі, бо актывісты маглі вылучацца шляхам збору подпісаў у выпадку адсутнасці партыйных структур у рэгіёне.

Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты будзе праходзіць да 18 студзеня. Перадвыбарная агітацыя пачнецца з моманту рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты і будзе доўжыцца да 17 лютага.

Дэпутаты будуць абірацца ў 1 309 мясцовых саветаў па 18 111 акругах.

БелаПАН