У расейца на мяжы Беларусі знайшлі ласункі з каноплямі
У аўтамабільным пункце пропуску „Берасце” памежны нарад падчас выбарачнага кантролю спыніў аўтамабіль „Mercedes” грамадзяніна Расеі, які накіроўваўся з Польшчы ў Беларусь.
Як паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт, пасля праходжання кантролю асобаў, якія едуць па зялёным калідоры, іншамарка была накіравана ў бокс для спецыяльнага дагляду. Падазрэнні праваахоўнікаў пацвердзіліся: у асабістых рэчах былі выяўлены дзве шакаладныя пліткі па 100 грамаў і 10 ледзянцоў тыпу чупа-чупс „Cаnnabis”.
Жыхар Растова-на-Доне запэўніваў, што кандытарскія вырабы з каноплямі набыў выключна для сябе.
„Наркатычныя ласункі” канфіскаваныя супрацоўнікамі мытні для правядзення экспертызы.