«Навагоднія сустрэчы» ў Гайнаўскім белліцэі
«Наша школа накіраваная на канкрэтнае асяроддзе – беларускае асяроддзе, – кажа Ігар Лукашук, дырэктар Комплексу школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы. – Таму і вырашылі правесці ў школе такое мерапрыемства, як “Навагоднія сустрэчы”».
– Апрач таго, што яна вядзе навучанне, як кожная іншая школа, то яшчэ спаўняе задачы на карысць гэтага асяроддзя, на карысць беларусаў, якія жывуць у нас тут, на Падляшшы. Пасля гэтага з’явілася ідэя, каб засяроджваць гэтае ж асяроддзе на нашай школе, бо для гэтага ёсць патэнцыял, талент і магчымасць. І вось калі нам удалося сабраць усе гэтыя тры элементы, то атрымалася такое мерапрыемства.
У час мерапрыемства свае мастацкія таленты прэзентавалі вучні, а таксама прайшоў канцэрт-неспадзяванка Зміцера Вайцюшкевіча. Бацькоўскі камітэт падрыхтаваў пачастунак на супольную сустрэчу вучняў, настаўнікаў і бацькоў. Гэта чарговае мерапрыемства, мэта якога – гэта аб’ядноўваць школьнае беларускае асяроддзе. У мінулым годзе пяты раз праходзіў “Пікнік з беларусам”.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя