«Скрыня часу» ад жыхароў Беластока



Гэта інфармацыя пра наш свет, якую мы хочам перадаць будучым пакаленням. Два студэнты культуразнаўства Якуб Ляскоўскі і Дамьян Анікей рыхтуюць скрыню часу і заахвочваюць беластачан прыносіць свае памяткі.

Рэчы можна прыносіць на філагагічны інстытут Універсітэта ў Беластоку. Потым студэнты плануюць закапаць скрыню на 50 гадоў. Гэта наш праект у межах заняткаў па прадмеце «Формы анімацыі культуры»,— кажа Дамьян Анікей:

— Гэта была спантанная задума. Мы спадзяемся заахвоціць жыхароў Беластока перадаць будучым пакаленням памятак пра нас. Мы дакладна не ведаем, калі скрыню адкапаюць, таму рэчы, якія мы туды складаем, могуць быць вельмі розныя: ад фотаздымкаў і лістоў да дыскаў з музыкай. Што вы толькі захочаце перадаць, я спадзяюся, трапіць у гэтую скрыню. Мы разлічваем, што гэтая скрыня паволі будзе напаўняцца.

Драўляная скрыня на памяткі стаіць у фае будынка Універсітэта ў Беластоку на плошчы Незалежнага згуртавання студэнтаў, 1. Скрыня будзе там да панядзелку 22 студзеня.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток