Кавалерыйскі рынак у Беластоку мадэрнізуюць



Вядомы многім беларусам беластоцкі Кавалерыйскі рынак мадэрнізуюць. У наступным годзе будуць пабудаваны дзве гандлёвыя залі і новыя cтаянкі для машын.

Залі змесцяць 160 новых гандлёвых кропак, кажа ўласнік рынка Міхал Стэфановіч:

– Я б хацеў, каб там з’явіліся новыя дадатковыя функцыі, якія зробяць гэта гандлёвае месца яшчэ больш прыцягальным, бо для нас гэта важна.

Адкрыццё двух новых гандлёвых заляў запланавана на 2020 год. Кошт мадэрнізацыі Кавалерыйскага рынку  складае 12 мільёнаў злотых.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя