Справа 1938 г. “Прастытуткі за кошт НКВД, дэбошы і оргіі. Як бавілі вольны час сталінскія чэкісты”
Вобраз чэкіста, як бездаганнага рыцара “з чыстымі рукамі, халоднай галавою і гарачым сэрцам” убіты ў нашую свядомасць брахлівым савецкім кінематографам, брахлівымі савецкімі кніжкамі і брахлівай савецкай школай.
Нават павярхоўны аналіз асабістых спраў чэкістаў дваццатых-трыццатых гадоў дае зусім іншы партрэт. У пераважнае большасці гэта чалавек з адукацыяй у тры-чатыры класы, карыслівы і хлуслівы, нярэдка — схільны да крымінальшчыны і нават нематываванага зверства.
Праўда, у некаторых чэкістаў хапала мазгоў не дэманстраваць прылюдна ані жывёльныя рэфлексы, ані схільнасць да крыміналу. Дзякуючы чаму яны і ацалелі падчас шматлікіх “чыстак”.
Але далёка не ўсе.
* * *
Капітан Дзяржаўнай Бяспекі Аўрам Ільіч Геплер меў тыповую для сталінскага чэкіста біяграфію. Народжаны ў сям’і яўрэйскай басоты-галоты, ён атрымаў адукацыю ў тры класы і паступіў на працу ў ЧК яшчэ за часамі Дзяржынскага. Служыў ў Адэсе, Камянцы-Падольскім, Магілёве-Падольскім і ў беларускім Магілёве, дзе хутка прасунуўся па ўсіх чэкісцкіх прыступках. У 1936 годзе Аўрам Ільіч меў званне “капітана Дзяржаўнай бяспекі”, што адпавядала званню армейскага палкоўніка. У тым жа годзе Геплера накіравалі на пасаду намесніка начальніка Чарнігаўскага НКВД.
Магчыма, чэкіст Геплер неўзабаве атрымаў бы і ромбы ў пятліцы, але ў НКВД пачаліся шалёныя “чысткі”, прытым Аўрам Ільіч пайшоў пад карны нож адным з першых.
ПОСТАНОВЛЕНИЕ
Гор. Киев, августа 13 дня, 1938 г. Я, Оперуполномоченный 3-го отдела УГБ НКВД УССР мл. лейтенант Государственной Безопасности – Реженцев, сего числа рассмотрев следственное дело по обвинению Геплера Авраама Ильича в преступлениях, предусмотренных ст. ст. 54-11, 54-10 и 54-1 п. «б» УК УССР
(…)
ПОСТАНОВИЛ
Возбудить ходатайство перед Президиумом Верховного Совета СССР о продлении срока содержания под стражей Геплера Авраама Ильича на 1 месяц, т. е. до 13 сентября 1938 г.
(…)
Чэкіст Геплер выдатна ведаў правілы гульні, галоўным з якіх было такое: “У НКВД ніколі не памыляюцца”. Для нядаўніх калег ён быў ужо не чалавекам, а “следчым матэрыялам”, ад якога патрабавалася толькі адно – вызнаць сваю віну.
І таму Аўрам Ільіч палічыў за лепшае не пярэчыць следству.
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА
Геплера Авраама Ильича
От 11 августа 1938 г.
ВОПРОС: Вы арестованы, как активный враг Советской власти. Требуем правдивых показаний.
ОТВЕТ: Будучи арестован и находясь под стражей, я продолжительное время вел активную борьбу со следствием.
(…)
Я – троцкист. Враг Советского государства (…) Пробравшись в органы НКВД исключительно с целью с целью предательства, я на протяжении всей своей работы был связан с такими же врагами Коммунистической партии и Советской власти, как и я: троцкистами, шпионами, саботажниками, контрабандистами и другими предателями, вкупе с которыми осуществлял свое вражеское дело (…) Укрывал от репрессий крупных врагов, шпионов, троцкистов, сионистов (…) Используя свое служебное положение, я занимался контрабандной деятельностью, пьянством. В целях пьянства и сожительства с женщинами я совместно со своими друзьями бросил оперативную работу и выезжал у другие города (…)
І следчы, які дапытваў Геплера, і сам Аўрам Ільіч выдатна разумелі, што абвінавачванні ў трацкізме, сіянізме і шпегунстве – чыстай вады прафанацыя. Следства цікавіла менавіта п’янства, маральная разбэста і асабліва валютныя махінацыі, пра якія былы капітан Дзяржбяспекі сведчыў пакуль што вельмі няпэўна.
Следчы націснуў на падследнага, і той зноў пайшоў насустрач…
Далейшыя прызнанні Геплера маглі б стаць сюжэтам для рамана з жыцця прафесійных аферыстаў, толькі аферысты ў аповядах арыштанта насілі чэкісцкую форму і вырашалі лёсы дзясяткаў тысяч людзей.
Из показаний Геплера Авраама Ильича
(…)
Начальник отряда Ямницкий, помимо занятия контрабандой, проводил различные валютные махинации, имел всегда много денег, ездил пьянствовать в г. г. Одесса, Харьков, Киев и др., в этих поездках принимали участие ряд лиц (…) в том числе и я.
У Ямницкого имелась специальная книга учета женщин, с которыми можно было кутить и сожительствовать, имелись фотографии этих женщин. Перед поездкой на кутежи обсуждался вопрос, в какой город ехать и кого из женщин привлечь к гульбе, какие подарки из числа контрабандных товаров повезти (…)
В бытность Ратынского начальником ИНО Одесского УНКВД, Ратынский помимо занятия контрабандой проводил валютные комбинации, жил на широкую ногу, дважды покупал для личного пользования легковые машины.
(…)
При разборе моего партийного дела в 1937 г. меня также обвинили в том, что я злоупотреблял долларами, конечно, это имело под собой почву.
За доллары я купил у Ратынского машину «Форд» (…) Сам Ратынский проданную мне машину обменял, была у него другая, «Губмобиль», вывезенная каким-то моряком контрабандно, кажется, из Константинополя. Ее Ратынский купил за валюту (…)
Натуральна, паўстае пытанне: а адкуль у чэкістаў сярэдняга ўзроўня была валюта, сам факт валодання якой прыраўніваўся ў лепшым разе да “дапамогі ад замежных шпегунскіх цэнтраў”?
Валюту той жа Замежны аддзел НКВД атрымліваў непасрэдна з Лубянкі для аплаты замежнай агентуры, а таксама для падтрымання камуністычных рухаў. Агентура атрымлівала грошы без усялякіх распісак, што і давала магчымасць чэкістам прыўлашчваць тысячы даляраў. Якімі і аплочваліся ўсе тагачасныя раскошы жыцця, у тым ліку – і прастытуткі з адмысловай чэкісцкай картатэкі.
Але гэта быў далёка не адзіны спосаб валютнага ўзбагачэння.
Сведчыць арыштаваны начальнік Замежнага аддзела НКВД, нядаўні сябрук Геплера:
Из показаний Ратынского Аркадия Марковича:
(…)
Троцкистом Геплер оставался до самого последнего времени. Работая оперуполномоченным ИНО в Могилеве, а затем в Славуте, Геплер через агентуру занимался контрабандой. Приобрел патефон, много пластинок и большое количество носильных вещей для жены. Геплер имел всегда большое количество иностранной валюты, долларов. Добывал он ее следующим образом (…) Существовал порядок, по которому приходившие валютные переводы начальникам почт должны были стараться сдаваться в советских рублях. Геплер (…) имел два-три обработанных начальников почт, которым сказал, что ему нужны эти доллары для оперативных нужд. Эти начальники почт сдавали ему поступающие переводы, а он им выплачивал по официальному курсу 1 р. 94 коп.
Чэкісцкія п’янкі ў рэстарацыях іншым разам выліваліся ў класічныя дэбошы – з біццём вокнаў, афіцыянтаў і выпадковых наведвальнікаў.
Але і тут ў сталінскіх чэкістаў усё было схоплена…
Из показаний Геплера Авраама Ильича
Брат жены Гольмера-Зайцева [сябра Геплера, капітан Дзяржаўнай Бяспекі – Ул. А.] не работал в органах НКВД, но тем не менее был постоянным спутником Гольмер-Зайцева и своим человеком в его компании. Это был одесский свободный хулиган и вор, который в свое время был устроен Гольмер-Зайцевым на работу в милицию (…)
Аўрам Ільіч Геплер не прыхаваў ад следства нічога: карціны п’янак, дэбошаў у рэстарацыях, мардабояў і нават групавых оргій з прастытуткамі і жонкамі іншых супрацоўнікаў НКВД паўстаюць з яго сведчанняў ва ўсёй прыгажосці.
Справа былога капітана Дзяржбяспекі абрастала ўсё новымі падрабязнасцямі і фігурантамі, якіх да канца 1938 года набралося пад трыццаць. Але следства патрабавала ўсё новых сведчанняў. Арыштант прыніжана енчыў, што ён і так расказаў усё, што толькі ведаў, але былыя калегі яму не верылі і катавалі па ўсіх правілах чэкісцкай навукі.
Гэтыя катаванні і спрычыніліся да раптоўнай смерці былога капітана Дзяржбяспекі 8 чэрвеня 1939 г. Аўрам Ільіч Геплер памёр проста падчас допыта ў следчым кабінеце НКВД.
У 1996 годзе сваякі Геплера падалі дакументы на рэабілітацыю і нечакана яе атрымалі. Маўляў – таварыш Геплер памёр да суда, і таму віна яго не даведзеная.
Разам з Геплерам былі рэабілітаваныя амаль усе фігуранты карупцыйнай справы ў НКВД, прытым ва ўсіх даведніках па гісторыі органаў Дзяржбяспекі яны фігуруюць у якасці “нявінна пацярпелых падчас сталінскіх рэпрэсій”.
[Not a valid template]
* * *
У наступнай перадачы я раскажу, як і чаму ў Савецкім Саюзе напачатку васьмідзесятых забаранялі каратэ, а таксама пра ролю КГБ у гэтай забароне.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу “П-17740”