ХХІ Дні юдаізму ў Каталіцкім Касцёле
У Дуброве Беластоцкай сёння будуць адзначаць ХХІ Дні юдаізму ў Каталіцкім Касцёле. Арганізатарам мерапрыемства з’яўляецца Комплекс школ імя генерала Нікадэма Суліка ды Форум дыялогу. Менавіта на памежнай тэрыторыі варта культываваць памяць аб продках. Прыкладам пошукаў сваіх каранёў з’яўляецца прафесар Ханан Бордзін з Габрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме.
— Мая бабуля з вёскі Шыпова. Дзе яна я нават не ўяўляю. Я шукаў, але нічога не знайшоў: ані ў энцыклапедыях, ні ў інтэрнэце. Можа яе не існуе ўжо. У яе ў пашпарце было напісана Шыпова, БССР. Гэта была чыста беларуская вёска. Я яшчэ думаў,а чаму яна гаворыць з такім акцэнтам? У яе быў выдатны літоўскі, літвацкі ідыш.
Урачыстасці ў рамках ХХІ Дні юдаізму ў Каталіцкім Касцёле пачнуцца на дуброўскім кіркуце. Пазней адбудзецца сустрэча з ацалелым у Халакосце Збігневам Сівінскім. Таксама можна будзе паглядзець фільм Тамаша Вісьнеўскага. Пачатак у 12 гадзін.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя