Гаворыць і паказвае Trickster TV
Дзякуючы сусветнаму сеціву, сацыяльным сеткам стала магчымым ствараць пэўную інтэлектуальную альтэрнатыву беларускім дзяржаўным тэлеканалам.
Гаворыць заснавальнік аднаго з такіх праектаў:
Леанід Каліценя, прадзюсер праекту Trickster TV: – Гэта такая трыкстэрская штучка. Наконт таго, што мы робім незалежнае тэлебачанне ў youtube і facebook. І праз іх мы паказваем цікавых беларускіх людзей у цікавых месцах, якія распавядаюць пра цікавыя падзеі. Вось такое антыБТ. Праграма “Vino” тэлеканала Trickster працуе на тых, каго мы называем «будучыня нашай літаратуры».
Нязменнымі вядучымі штомесячнай праграмы “Vino”, што выходзіць у сеціва з аднаго менскага бара, з’яўляюцца Аліна Трайдан і Маіс Міракян.
[Not a valid template]
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара